23.02.17
23 лютага - Дзень абаронца Айчыны

Напярэдадні Дня абаронца Айчыны ў нашым дзіцячым садзе прайшлі тэматычныя гутаркі з выхаванцамі на тэмы: “Вялікі гонар – абараніць Радзіму!”, “Героі-абаронцы Радзімы”, задачы якіх - выхаванне ў дашкольнікаў патрыятызму, павагі да абаронцаў Радзімы. На занятках у групах дзеці ляпілі салдат, малявалі танкі, партрэты сваіх бацькоў. Пад кіраўніцтвам выхавальнікаў зрабілі падарункі для дзядуляў і татаў. Да Дня абаронца Айчыны ў групах прайшла выстава "Мой тата - салдат".