У рамках правядзення Дня абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый, 1 сакавіка ў ДУА «Навамышскі яслі-сад» прайшлі мерапрыемствы па бяспекі жыццядзейнасці дзяцей. Быў арганізаваны паказ фільма «Урокі для Машы». У кожнай групе выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі займальныя гутаркі і гульні з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу, падчас якіх абмяркоўваліся пытанні: «Якія прадметы небяспечныя?», «Як паводзіць сябе з незнаёмым», «Як дзейнічаць пры пажары?» і многія іншыя. Таксама прайшлі спартыўныя спаборніцтвы і адпрацоўка эвакуацыі на выпадак надзвычайнай сітуацыі. Пасля трывожнага званка работнікі дашкольнай установы і выхаванцы эвакуіраваліся з будынка згодна плана эвакуацыі.