15.03.17
Акцыя "Каждой птице по дому"

У дзіцячым садку праходзіць акцыя "Каждой птице по дому". Бацькі старшай групы пабудавалі шпакоўні, якія гасцінна сустрэнуць першых птушыных пасланцаў вясны. На прагулцы шпакоўні павесілі на ўчастку садка. Дзеці з цікавасцю і захапленнем назіралі за правядзеннем работ. Усім неабыякавым вялікае дзякуй!