20.04.17
Міні-тэатральная пастаноўка "Церамок"

Сёння нашы выхаванцы былі актыўнымі ўдзельнікамі міні-тэатральнай пастаноўкі "Церамок" з цыклу мерапрыемстваў "Куток замежнай літаратуры", якую арганізавалі супрацоўнікі бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, дзіцячай літаратурай і разам з супрацоўнікамі паспрабавалі свае сілы ў міні-пастаноўцы. А яшчэ яны даведаліся як называюцца героі гэтай казкі на англійскай мове. Дзецям спадабалася прадстаўленне, і яны сказалі, што яшчэ раз прыйдуць у бібліятэку са сваімі бацькамі для таго, каб узяць  кнігі і часопісы дадому.