Праца ў прыродзе мае вялікае выхаваўчае значэнне для дашкольнікаў. Падчас працы фарміруюцца клапатлівыя адносіны да прыроды. Праца спрыяе выхаванню адказнага стаўлення да сваіх абавязкаў. Педагогі і выхаванцы старшай групы стварылі міні-агарод на ўчастку дзіцячага сада. Дзеці з задавальненнем даглядалі за раслінамі. "Маленькія агароднікі" з нецярпеннем чакаюць свой першы ўраджай.