14.08.17
Пасля рамонту...

І зноў ўстанова дашкольнай адукацыі адчыніла дзверы для сваіх выхаванцаў пасля рамонту. У групавых памяшканнях другой малодшай групы правялі касметычны рамонт. Абнавілі файе другога паверха будынка і лесвіцу. Пераабсталявалі тэатральны пакой. Таксама вяліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Усё зроблена творча і з любоўю для таго, каб парадаваць нашых выхаванцаў.