25.08.17
У гасцях у бібліятэцы

25 жніўня нашы выхаванцы наведалі ўрачыстае закрыццё раённай акцыі «Лета кніжных адкрыццяў - 2017», якое арганізавалі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Для падвядзення вынікаў і заахвочвання былі запрошаны дзеці, для якіх кніга - займальны занятак. У пачатку мерапрыемства была прадстаўлена тэатралізацыя «Перапалох у Чароўнай краіне». Яркая і жывая пастаноўка, героямі якой сталі вяшчальнік, Кароль, Васіліса, злы Імператар Павук, Ліса Аліса, Кот Базіліо, Няптун і Бармалей, захапіла дзяцей і дарослых у казачную краіну цудаў. Дзеці гулялі, удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах, успаміналі любімыя мелодыі. Пасля адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў.