01.09.17
Дзень ведаў

1 верасня педагогі арганізавалі для выхаванцаў дашкольнай установы сапраўднае свята. Дзень пачаўся з яркага прыёму на вуліцы. Дзяцей сустракалі Нязнайка і Кнопачка, якія прапанавалі прайсці паласу перашкод. У файе іх фатаграфавалі разам з бацькамі. Бацькі пакідалі свае пажаданні на дошцы пажаданняў. У музычнай зале была праведзена вясёлая забава па матывах казкі "Цветик-семицветик". Дзень прайшоў вельмі насычана, дзеці засталіся задаволеныя !!!