27.10.17
Гутарка "Часткі цела"

На базе дашкольнай установы супрацоўнікі бібліятэкі правялі гутарку на тэму «Часткі цела» з цыклу мерапрыемстваў «Куток замежнай літаратуры». Пагутарылі з выхаванцамі аб тым, якія ў нас ёсць часткі цела, правялі пальчыкавую і зрокавую гімнастыку. Дзеці даведаліся, што апавяданні пра Віні – Пуха напісаў англійскі пісьменнік Алан Мілн. А яшчэ маленькія слухачы паглядзелі пастаноўку пальчыкавага тэатра «Дзень нараджэння ў Віні – Пуху».