30.11.17
Адкрыты занятак "Хлеб на стале"

У межах праекта "Хлеб усяму галава" выхавальнік дашкольнай адукацыі Тарасюк Ганна Вячаславаўна правяла адкрыты занятак "Хлеб на стале".

Шлях хлеба да стала. Пшанічны ці жытні? На гэтыя пытанні змаглі знайсці адказ выхаванцы групы інтэгрыраванага навучання і выхавання падчас занятку. Дзеці замацавалі назвы прафесій людзей, якія вырошчваюць і вырабляюць хлеб, параўноўвалі каласкі і зерне пшаніцы і жыта,  расказвалі аб вырабах з пшаніцы і жыта. Ганна Вячаславаўна паведаміла выхаванцам аб тым, як вырошчвалі хлеб у даўнія часы. Занятак атрымаўся не толькі цікавым, але і вельмі карысным.