14.12.17
Дэгустацыя страў

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Бардакова Марына Генадзьеўна арганізавала ў дашкольнай установе дэгустацыю салатаў, якія гатуюцца для нашых выхаванцаў на абед і полудзень. Бацькі мелі магчымасць пакаштаваць 7 відаў салатаў і бульбяную запяканку з мясам. Усім дэгустатарам былі прапанаваны рэцэпты страў, даны рэкамендацыі па арганізацыі правільнага харчавання дзяцей.