19.12.17
Зімовая казка

Рыхтуючыся да навагодніх святаў педагагічны калектыў сумесна з бацькамі стварыў для выхаванцаў сапраўдную зімовую казку, якая зачароўвае не толькі дзяцей, але і дарослых. Менавіта таму з радасцю наша дашкольная ўстанова прыняла ўдзел у фотаконкурсе "Лучшее оформление класса к Новому году " у газеце "Наш край". 

Паважаныя бацькі, мы  вельмі ўдзячны Вам, што на працягу ўсяго галасавання Вы былі разам з намі, падтрымлівалі нашых педагогаў. Мы Вам удзячны за Вашу актыўнасць, адказнасць і добрасумленнасць у гэтай справе.