25 студзеня адбыўся другі этап раённага конкурсу даследчых праектаў "Росток". Нашы выхаванцы і педагогі
прымалі актыўны ўдзел. Выхаванцы старэйшай групы дашкольнай установы Міжуй Ганна, Ігнатовіч Іван
(кіраўнік Катлубай Алена Васільеўна) прадстаўлялі праект "Адкуль узялося масла?" і атрымалі дыпломы ІІ ступені.
Федоніна Карына, Пераход Ягор (кіраўнік Тарасюк Ганна Вячаславаўна) прадстаўлялі праект "Хлеб на стале.
Пшанічны ці жытні" і атрымалі дыпломы ІІІ ступені.
Віншуем вас, юныя даследчыкі!