Сёння прайшоў лялечны тэатр "Стойкі алавяны салдацік" па аднайменнай казцы Ханса Крысціяна Андэрсана
з цыклу мерапрыемстваў "Куток замежнай літаратуры". Мерапрыемства падрыхтавала бібліятэкар дзіцячага
аддзялення ЦРБ ДУК "Баранавіцкая РЦБС. Нашы выхаванцы даведаліся, хто такі ХансКрысціян Андэрсан,
уважліва слухалі казку і прымалі актыўны ўдзел у яе выкладзе. А яшчэ дзеці прыдумалі для казкі іншы канец,
шчаслівы. Стойкі алавяны салдацік выратаваўся з агню сам і выратаваў сваю каханую. Яны пажаніліся і жылі
доўга і шчасліва. На памяць аб сустрэчы выхаванцам былі падораны размалёўкі.