01.03.18
Дзень абароны дзяцей у надзвычайных сітуацыях

1 сакавіка  быў праведзены Дзень абароны дзяцей у надзвычайных сітуацыях. Выхавальнікі  груп гутарылі з дзецьмі на тэмы
"Чым небяспечны пажар?", "Якія мы ведаем правілы пажарнай бяспекі", "Якая праца ў пажарных","Запалкі не цацкі",
разглядалі карцінкі аб пажарнай бяспецы з серыі "Урокі бяспекі", чыталі мастацкія творы, вучылі дзяцей адгадваць загадкі,
інсцэніравалі верш С.Маршака "Кошкін дом".