28.03.18
"Театральная завалинка"

28 сакавіка адбыўся фэст аматарскай дзіцячай творчасці «Театральная завалинка", на якім наша дашкольная ўстанова прадставіла аўтарскую казку "Самы лепшы дзень". У сваёй творчасці педагогі вялікую ўвагу надаюць выхаванню маральна-духоўных якасцяў у дзяцей. Таму  ў казцы разгледжана праблема сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці. Казка "Самы лепшы дзень" атрымала дыплом ІІ ступені. Мы вельмі рады, што наш твор знайшоў водгук у сэрцы журы і гледачоў. Гэта значыць, што сярод нас няма абыякавых людзей да чужых праблем, да чужой бяды.