08.05.18
Напярэдадні Дня Перамогі

З часоў Вялікай айчыннай вайны прайшло дастаткова шмат часу, у жывых засталося мала ветэранаў і ўдзельнікаў той страшнай вайны, але подзвіг савецкіх людзей заўсёды будзе заставацца гонарам для нашчадкаў. Бацькі, педагогі і выхавальнікі дашкольных устаноў павінны выхоўваць маладое пакаленне так, каб дзеці ведалі, памяталі і шанавалі подзвіг дзядоў і прадзедаў, разумелі, як цяжка далася Перамога, як адважна абаранялі сваю Радзіму нашы продкі.

Напярэдадні Дня Перамогі выхаванцы старшай групы прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка воінам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны, у в.Новая Мыш. Наведалі на даму вязніцу Вялікай Айчыннай вайны Тарасюгіну Надзею Георгіеўну, павіншавалі яе з надыходзячым святам.

У гэтым годзе ў нашай дашкольнай установе была створана «сцяна памяці», на якой былі размешчаны удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны в.Новая Мыш, сярод іх прадзеды нашых выхаванцаў, сваякі нашых работнікаў.