15.05.18
Дзень сям'і

15 мая - Міжнародны дзень сям'і. Сям'я - гэта неад'емная частка для кожнага чалавека. Бацькі - першыя выхавальнікі і настаўнікі дзіцяці, таму іх роля ў фарміраванні асобы чалавека велізарная.
У гэты дзень выхавальнікі дашкольнай адукацыі праводзілі з дзецьмі гутаркі пра сям'ю, сямейныя каштоўнасці, чыталі мастацкую літаратуру. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра сваю сям'ю, гулялі ў сюжэтна-ролевую гульню "Сям'я". Мнагадзетныя сем'і атрымалі грамату са словамі падзякі за выхаванне дзяцей.

Віншуем усіх з Днём сям'і і жадаем усім сем'ям ўсяго самага добрага: здароўя родным і блізкім, сямейнага шчасця!