28.06.18
Квэст "Калі ты згубіўся"

Незвычайным чынам герой квэста Кузя апынуўся ў дзіцячым садку. Аказалася, што ён трапіў у цяжкае становішча: Кузя шукае матулю, якую згубіў у супермаркеце. Нашы добразычлівыя выхаванцы не маглі не адгукнуцца на чужую бяду. Разам з героем яны траплялі ў небяспечныя сітуацыі і паспяхова вырашалі іх. 

За выкананне правілаў паводзін у небяспечных становішчах удзельнікі квэста атрымалі падарункі ад прадстаўнікоў ГРАНС.