Пара летніх канікул вельмі прыемная, але можа быць небяспечнай для маленькіх веласіпедыстаў. У рамках праекта па бяспецы жыццядзейнасці нашы педагогі разам з Кузей і выхаванцамі выйшлі за межы дашкольнай установы з акцыяй "Будзь уважлівы, маленькі веласіпедыст". Дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам нагадалі аб правілах паводзін на дарозе, аб месцах, дзе дазволена катацца на веласіпедзе.