06.08.18
Свята Вогнетушыцеля

Сёння ў гасцях у выхаванцаў дзіцячага садка пабываў Вогнетушыцель.  Гэта свята для дзяцей арганізаваў начальнік ГРАНС г.Баранавічы і Баранавіцкага раёна Ігар Канстанцінавіч Хлабукін. Ігар Канстанцінавіч расказаў дзецям пра правілы паводзін на прыродзе, дома, з незнаёмымі людзьмі, хатнімі жывёламі. Дзеці адказвалі на пытанні, якія дзеянні неабходна выконваць у розных небяспечных сітуацыях. На развітанне госці разам з выхаванцамі фатаграфаваліся на памяць. Вогнетушыцель раздаў дзецям памяткі «Калі дзіця дома адзін» і кніжкі «Прыгоды Дашы ў краіне небяспекі».