11.10.18
Восеньскае свята

Традыцыйна, у кастрычніку, у нашай установе дашкольнай адукацыі праходзяць восеньскія святы. Для выхаванцаў другой малодшай групы было арганізавана музычнае свята «Восень у госці да нас прыйшла!». У дзяцей у гасцях пабывала Залатая Восень. Яна разам з дзецьмі вадзіла карагоды,  гуляла ў гульні, спявала песенькі. Свята даставіла ўсім радасць і задавальненне.