12.10.18
Свята да Дня маці

12 кастрычніка прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, якое выхаванцы старэйшай групы прысвяцілі самым добрым, самым чулым, самым пяшчотным, клапатлівым, працавітым, і, вядома ж, самым прыгожым, сваім мамам. Дзеці парадавалі гасцей свята танцамі, песнямі, вершамі. Далучыліся да свята і бацькі. Было вельмі прыемна бачыць добрыя і далікатныя ўсмешкі матуль, шчаслівыя вочы іх дзяцей!