30.11.18
Дабрачынная акцыя да Дня інваліда

Настаўнікам-дэфектолагам Лапатко Вольгай Казіміраўнай і педагогамі ДУА "Навамышскі яслі-сад" 30 лістапада была арганізавана дабрачынная акцыя "Тварыць дабро разам - лёгка", прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.

У праграму акцыі былі ўключаныя: дабрачынны канцэрт выхаванцаў і работнікаў установы дашкольнай адукацыі, выстава-продаж работ ручной творчасці, а гэтак жа кошык "Прысмакі для радасці".

Вялікая падтрымка і ўвага была аказана бацькамі выхаванцаў дашкольнай установы, за што калектыў ДУА "Навамышскі яслі-сад" бясконца ім удзячны. Усе выручаныя сродкі і прысмакі былі падрыхтаваныя работнікамі і бацькамі выхаванцаў і перададзеныя дзецям "асаблівага клопату" Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Баранавіцкага раёна.