Стала добрай традыцыяй калектыву ДУА «Навамышскі яслі-сад» арганізаваць дабрачынныя мерапрыемствы з мэтай дапамагчы дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Чарговая дабрачынная акцыя ў нашым дзіцячым садзе адбылася 18 студзеня.
У рамках акцыі былі сабраныя дыдактычныя гульні і дапаможнікі, цёплыя дзіцячыя рэчы, якія былі перададзеныя дзецям ДУ «Гарадзішчанскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Падгузнікі, вільготныя сурвэткі, дзіцячыя крэмы, дзіцячая вопратка былі перададзеныя маленькім пацыентам УЗ «Баранавіцкая дзіцячая гарадская бальніца», якія засталіся без апекі бацькоў.