22.02.19
Дзень абаронцаў Айчыны

Напярэдадні святкавання Дня абаронцаў Айчыны, у дашкольнай установе прайшлі розныя формы работы з дзецьмі: гутаркі аб ваенных прафесіях і родах войска, гульні, чытанне мастацкай літаратуры, разглядванне ілюстрацый на ваенную тэматыку, выраб падарункаў татам. У групах выхавальнікі аформілі фотавыставу.

Кіраўнік фізічнага выхавання Ермалінская Т.В. правяла музычна-фізкультурнае  свята, прысвечанае  Дню абаронцаў Айчыны. Выхаванцы старшай групы паказалі сваю ўдаласць і спрыт у спартыўных эстафетах.
У зале панавалі смех, шум і весялосць.