27.02.19
Цуда-агарод на акне

Штогод выхавальнікі са сваімі выхаванцамі арганізуюць «Агарод на акне». Вырошчванне раслін на акне мае вялікае значэнне ў пазнавальным развіцці дзяцей, выхаванні экалагічнай культуры, правільных паводзін у прыродзе. Педагогі даглядаюць за градкамі, а дзеці ім дапамагаюць у гэтым. Яны не проста выконваюць даручэнні выхавальніка па догляду за раслінамі, але і вядуць назіранні, якія адлюстроўваюць ў календары назіранняў. Усё гэта развівае назіральнасць, прывучае ўважліва ўзірацца ў навакольную прыроду, усталёўваць паслядоўнасць і сувязь з'яў, іх прычыны.