23.03.19
Спартакіяда работнікаў устаноў адукацыі Баранавіцкага раёна

23 сакавіка работнікі ДУА "Навамышскі яслі-сад" прынялі ўдзел у спартакіядзе работнікаў устаноў адукацыі Баранавіцкага раёна, якая прайшла на базе ДУА "Жамчужненская сярэдняя школа" у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 25-годдзя Канстытуцыі. Удзельнікамі мерапрыемства была высаджана алея дрэў. У спаборніцтвах удзельнічала больш за 30 каманд. Выяўленне мацнейшых было ў чатырох дысцыплінах: настольным тэнісе, шашках, дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.