25.03.19
Гуканне вясны

Настаў час вясновых канікул. Кожны дзень тыдня будзе прысвечаны пэўнай тэме. Першы дзень канікул - дзень беларускай народнай творчасці – пачаўся са свята “Гуканне вясны”. Вяселымi гульнямi, песнямi, карагодамi сустракалi дзецi дарагую госцю. Яны чыталi вершы, спявалi вяснянкi-заклiчкi, пагукалi жавароначкаў,  гулялi ў народныя гульнi.