На тэрыторыі ўчастка установы дашкольнай адукацыі былі высаджаны саджанцы яблыні. Выхаванцы сярэдняй і старшай груп маглі назіраць і ўдзельнічаць у пасадцы дрэў з самага пачатку: выкапаць ямку, апусціць карэньчыкі дрэва ў ямку, засыпаць зямлёй, паліць.
Гэтыя дрэўцы прынясуць карысць і не раз пацешаць сваімі сакавітымі пладамі не адно пакаленне дзетак - нашых будучых выхаванцаў.