03.06.19
Свята дзяцінства

Ужо стала традыцыйным адзначаць Міжнародны дзень абароны дзяцей святочным мерапрыемствам. Кіраўнік фізічнага выхавання Ермалінская Т.В. з выхавальнікам рознаўзроставай групы Ткач Ю.М. падрыхтавалі для дашкольнікаў розныя конкурсы і эстафеты. Асаблівую атмасферу стваралі героі - клоўн Бім і Ірыска, якія прыйшлі павесяліць дзяцей.

Танцы, песні, гульні, жарты і смех гучалі на свяце. Дзеці малявалі каляровымі крэйдамі, ператварылі асфальтавую пляцоўку ў летнюю яркую палянку. Напрыканцы свята была арганізавана дыскатэка.

Гэтае свята - адно з самых вясёлых і яркіх, у той жа час яно з самых галоўных, нагадвае пра неабходнасць памятаць аб абароне правоў дзіцяці, бо дзеці - наша будучыня і сэнс нашага жыцця.