7 чэрвеня 2019 года ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі праходзіў абласны фестываль "Размаўляем па-беларуску" для педагагічных работнікаў дашкольнай адукацыі. Мерапрыемства праводзілася з мэтай выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі моўнага асяроддзя для зносін на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання. Усе раёны прадставілі сваю ўнікальную візітоўку. Вопыт работы ДУА "Навамышскі яслі-сад" прадстаўляла выхавальнік дашкольнай адукацыі Ткач Юлія Міхайлаўна. На арганізаваных майстар-класах можна было навучыцца асновам дэкаратыўнага мастацтва.