20.06.19
Забава "Пірацкая вечарынка"

Сёння ў дзіцячым садзе прайшла забава "Пірацкая вечарынка". Выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту разам з музычным кіраўніком Ермалінская Т.В. і выхавальнікам дашкольнай адукацыі Ткач Ю.М. паглыбіліся ў свет казкі і прыгод. У ходзе забавы дзеці фантазіравалі, гулялі, атрымлівалі пазітыўныя эмоцыі і, вядома, зарад здароўя і бадзёрасці!