27.06.19
3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родным. Напярэдадні свята ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Сардэчна віншуем усіх з галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту!