30.08.19
Развітанне з летам

30 жніўня ў ДУА «Навамышскі яслі-сад» прайшла забава «Развітанне з летам».У госці да дзяцей прыехаў «Вясёлы паравоз» і ўсе адправіліся ў цікавае падарожжа для таго, каб развітацца з летам. На прыпынку «Возера жаданняў" дзеці лавілі рыбак і загадвалі жаданні. На  станцыі «Лясная» - частавалі лясных звяроў. А на станцыі «Спартыўная» дзеці пагулялі ў рухомыя гульні.

  І вось нашых выхаванцаў сустрэла прамяністае, яркае Сонейка, якое правяло вясёлыя спаборніцтвы, дзе яны змаглі паказаць сваю сілу і кемлівасць. У канцы свята Сонейка падаравала дзецям паветраныя шарыкі.

  У нашых выхаванцаў засталіся самыя светлыя, яркія ўспаміны пра лета і мора станоўчых эмоцый! Дзецям было вельмі шкада расставацца з летам, але наперадзе іх чакаюць не менш займальныя святы і забавы.