Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, адбылося ў Доме культуры аграгарадка Жамчужны. З прафесійным святам усіх павіншаваў старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Васіль Хвацік. Падчас свята педагогам былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Падзячным лістом Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана настаўнік-дэфектолаг Лапатко Вольга Казіміраўна. Граматай аддзела па адукацыі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Лявіцкая Ала Дзмітрыеўна. Атрымалі ўзнагароды выхавальнікі дашкольнай адукацыі Дыдышка Вольга Аркадзьеўна і Ткач Юлія Міхайлаўна.
У святочным канцэрце прынялі ўдзел нашы выхаванцы старшай групы.
Былі падвезены вынікі конкурсу на лепшую ўстанову адукацыі ў вырашэнні задач развіцця адукацыі. Дыпломам III ступені аддзела па адукацыі ўзнагароджана наша ўстанова дашкольнай адукацыі.