Напярэдадні свята "Дзень маці" у дзіцячым садзе прайшлі ранішнікі. Выхаванцы паказалі гасцям, як яны весела ўмеюць танцаваць, спяваць песні, распавядаць вершы пра сваіх мам. Свята разнастаілі конкурсы, якія праводзіліся з мамамі. Вочы дзетак гарэлі ад захаплення, смяяліся і дзеці, і дарослыя. Ранішнікі скончыліся пяшчотнымі абдымкамі дзяцей і іх мам.
Група інтэгрыраванага навучання і выхавання (старшая) і група інтэгрыраванага навучання і выхавання (сярэдняя)