23.10.19
Адкрыццё дзіцячай пляцоўкі

23 кастрычніка ў парку в.Новая Мыш адбылося свята, прысвечанае адкрыццю дзіцячай гульнявой пляцоўкі. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел і нашы выхаванцы. Супрацоўнікі ДУК “Баранавіцкая РЦБС” праводзілі з дзецьмі гульні, конкурсы. Дзеці з вялікім задавальненнем асвойвалі новую пляцоўку, каталіся на арэлях.