29.10.19
Квэст "Не жартуй з агнём"

Сёння ў групе інтэгрыраванага навучання і выхавання (сярэдняя група) праводзіўся квэст "Не жартуй з агнём" (выхавальнік дашкольнай адукацыі Ткач Юлія Міхайлаўна). Дзеці даведаліся, што агонь не толькі можа быць сябрам, але і ворагам. Таксама былі ў гасцях у Карамелькі, якая не ведала, як правільна карыстацца электрапрыборамі, і амаль не нарабіла пажару. Добра што ў час падаспелі супрацоўнікі МНС. Эвакуацыя прайшла аператыўна: усе выхаванцы і супрацоўнікі дзіцячага сада пакінулі будынак і размясціліся ў небяспечным месцы.

Пасля эвакуацыі супрацоўнікі МНС паказалі як карыстацца сродкамі пажаратушэння, нагадалі аб правілах паводзін у выпадку ўзнікнення пажару і ў час пажарнай трывогі. Па шматлікіх просьбах супрацоўнікі МНС дазволілі дзецям вывучыць бліжэй пажарную машыну, якая выклікала ў выхаванцаў самыя захопленыя эмоцыі. Ім нават дазволілі заглянуць у кабіну і пад наглядам пажарных пасядзець на вадзіцельскім сядзенні. "Калі я вырасту, буду пажарным", - заверыў усіх дарослых адзін з хлопчыкаў.