04.12.19
Удзел у абласным семінаре

29 лістапада на базе ДУА "Жамчужненскі яслі-сад Жамчужынка" прайшоў абласны семінар "Сучасныя падыходы да стварэння беларускамоўнага камунікатыўнага асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі" для кіраўнікоў метадычных фарміраванняў, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Брэсцкай вобласці.

У семінары прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Дзмітрыеўна Шамовіч, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на І ступені Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ганна Барысаўна Лявіцкая.

Педагогі і выхаванцы нашай установы дашкольнай адукацыі падрыхтавалі для гасцей выступленні.