20.12.19
Навагоднія ранішнікі

Новы год адзін з самых любімых, вясёлых, чароўных святаў. 20 снежня адбыліся навагоднія ранішнікі. Выхаванцы першай малодшай групы акунуліся ў казачны свет, дзе іх сустрэлі Снягурка з Дзедам Марозам.

Выхаванцы групы інтэгрыраванага навучання і выхавання (сярэдняя) танцавалі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Прыгожа упрыгожаная зала, прыбраная елка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка і мноства іншых казачных персанажаў чакалі дзяцей дзіцячага саду.

Першая малодшая група

Група інтэгрыраванага навучання і выхавання (сярэдняя)