24.12.19
Навагоднія ранішнікі

24 снежня адбыліся навагоднія ранішнікі ў групе інтэгрыраванага навучання і выхавання (старшая) і другой малодшай групе. Дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах. З з'яўленнем Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі, карагодамі вакол елкі. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Ранішнікі дзецям вельмі спадабаліся, даставілі радасць, весялосць і зарад станоўчых эмоцый. А для нас лепшы падарунак да Новага года - гэта бачыць шчаслівыя вочы дзяцей і ўдзячных бацькоў.

Група інтэгрыраванага навучання і выхавання (старшая)

Другая малодшая група