28.02.20
Адзіны дзень бяспекі

У ДУА «Навамышскі яслі-сад» прайшла акцыя "Адзіны дзень бяспекі». У рамках акцыі для азнаямлення выхаванцаў з правіламі паводзін у небяспечных сітуацыях выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі серыю гульнявых заняткаў, тэматычных гутарак, гульнявых сітуацый па бяспечных паводзінах дзяцей. Праведзена праверка ведаў супрацоўнікаў установы па правілах пажарнай бяспекі; трэніроўка па дзеяннях у надзвычайнай сітуацыі па экстрэмальнай эвакуацыі персаналу і выхаванцаў у выпадку ўзнікнення пажару.