24.07.20
Кіраўнікі ўстаноў адукацыі Баранавіцкага рэгіёну ўзнагароджаны граматамі ГРАНС

У рамках святкавання Дня пажарнай службы Рэспублікі Беларусь работнікі Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях узнагародзілі кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія ўнеслі значны ўклад у навучанне дзяцей па бяспецы жыццядзейнасці. Граматай Баранавіцкага ГРАНС і каштоўным падарункам была ўзнагароджана і загадчык ДУА «Навамышскі яслі-сад» Гаўрыльчык Алена Станіславаўна. Ратавальнікі падзякавалі за пільную ўвагу да пытанняў бяспекі жыццядзейнасці, за павышэнне ўзроўню ведаў дзяцей у гэтым кірунку і заклікалі да далейшага супрацоўніцтва.