14.10.20
Дзень маці

Мама - самае дарагое і святое, што ёсць у чалавека. Няма нічога больш прыгожага яе вачэй, ласкавей яе рук. Яна дорыць дзіцяці ўсю сябе: любоў, дабрыню, клопат, цярпенне.

14 кастрычніка ў фае дзіцячага сада педагогі сустракалі ўсіх мам і віншавалі са святам. Было вельмі прыемна бачыць добрыя і далікатныя ўсмешкі матуль, шчаслівыя вочы дзяцей! А выхаванцы сярэдняй групы падрыхтавалі інсцэніроўку казкі "Церамок".

Усіх дарагіх і любімых мам нашых выхаванцаў і паважаных калег віншуем з гэтым цудоўным святам!