17.09.22
Дзень народнага адзінства

У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў нашым садзе быў арганізаваны тэматычны дзень «Разам мы адзіныя».

17 верасня краіна адзначыць дзяржаўнае свята  - Дзень народнага адзінства. Значнасць гэтага дня ў гісторыі беларускага народа пераацаніць цяжка, бо менавіта дзякуючы аб'яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе наша краіна зноў набыла тэрытарыяльную цэласнасць, а людзі – пачуццё нацыянальнага адзінства.

Напярэдадні гэтага дня для выхаванцаў старэйшых груп было арганізавана свята з дэвізам «Будучыня за намі!!!» А педагогі малодшай і сярэдняй груп расказалі выхавальнікам аб прыгажосці роднага краю, нацыянальных рамёствах, правялі тэматычныя заняткі «Свет вакол нас», тэматычныя гутаркі «Сімвалы Беларусі», «Герб і сцяг Беларусі».

Гэта сэрца ❤️ азначае толькі адно,што РАЗАМ МЫ АДЗІНЫЯ!!!