11.04.23
Алея сямейных дрэў

Алея сямейных дрэў закладзена ў вёсцы Новая Мыш. У гэтым сезоне рэспубліканскі праект прысвечаны Году міру і стварэння. Удзел у ініцыятыве прыняло 14 маладых сем'яў, а таксама намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Барысевіч, в.а. старшыня Навамышскага сельвыканкама Яўген Бусько, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Алена Параскевіч, першы сакратар райкама БРСМ Вольга Карповіч. Укаранілі каля 20 саджанцаў.