21.03.17
Веснавы настрой

З прыходам вясны душа радуецца і спявае. Усё дыхае радасным ператварэннем прыроды пад промнямі ласкавага сонейка. Выхавальнікі вырашылі абнавіць інтэр'ер па-вясноваму, перадаўшы часціцу цудоўнага настрою.  Дадзенае афармленне групы стварае радасную атмасферу сярод дзяцей, выклікае станоўчыя эмоцыі і дапамагае ў засваенні ведаў сезонных змен у прыродзе.