01.06.17
Дзень абароны дзяцей

Цудоўнае свята падарылі педагогі сваім выхаванцам 1 чэрвеня. Нават выхавальнікі ў гэты дзень сталі дзецьмі. Дзень пачаўся з яркага прыёму на вуліцы. Дзецям прапаноўвалі пракаціцца на самакаце. У фае іх фатаграфавалі разам з бацькамі. Бацькі малявалі сваіх дзяцей і пакідалі свае пажаданні на дошцы пажаданняў. На працягу дня вялася фотаздымка.Педагогі дзіцячага сада паказалі дзецям музычную казку «Рэпка», фільмы па бяспецы жыццядзейнасці летам. Нашы выхаванцы прынялі ўдзел у танцавальным флэшмобе, арганізаваным у падтрымку абароны ўсіх дзяцей свету; конкурсе малюнка на асфальце. У другой палове дня была арганізавана для дзяцей дыскатэка, выстава малюнкаў бацькоў «Мая любімка». У канцы дня кожны выхаванец атрымаў калаж з фотаздымкамі, на якіх былі захаваныя самыя яркія імгненні гэтага дня.