14.08.17
Маленькія агароднікі

Праца ў прыродзе мае вялікае выхаваўчае значэнне для дашкольнікаў. Падчас працы фарміруюцца  клапатлівыя адносіны да прыроды. Праца спрыяе выхаванню адказнага стаўлення да сваіх абавязкаў.  Педагогі і выхаванцы старшай групы  стварылі міні-агарод на ўчастку дзіцячага сада. Дзеці з задавальненнем даглядалі за раслінамі. "Маленькія агароднікі" з нецярпеннем чакаюць свой першы ўраджай.

Уборка цыбулі